Сары Эсая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сары Мірыям Эсая (фінск.: Sari Miriam Essayah, нар. 21 лютага 1967, Хаўківуоры , Паўднёвае Сава, Фінляндыя) – фінская хадока, палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента (2009–2014) і дэпутат Эдускунты (2003–2007, з 2015). З’яўляецца прэзідэнтам партыі фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў .
Падчас спартыўнай кар’еры выступала з большага на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў. У 10000 метрах выйграла чэмпіянат свету 1993 года і чэмпіянат Еўропы 1994 года. Усталявала сем нацыянальных рэкордаў, на 2021 год, усе яны былі не пабітыя.
У 2016 годзе Эсая стала членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, да гэтага была членам Камітэта па этыцы Фінскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі з 2014 года[4].
Remove ads
Ранняе жыццё і адукацыя
Яе бацька з Марока. Эсая мае ступень магістра ў галіне дзелавога адміністравання і бухгалтарскага ўліку Васкага ўніверсітэта .
Палітычная кар’ера
Пасля сыходу са спорту Эсая стала палітыкіняй і прадстаўляла хрысціянскіх дэмакратаў у парламенце Фінляндыі ў перыяд 2003—2007 гадоў. У 2007 годзе не была пераабрана на пасаду дэпутата. Займала пасаду сакратара партыі хрысціянскіх дэмакратаў з 2007 па 2009 год. Эсая была абрана ў Еўрапейскі парламент у 2009 годзе, але не змагла пераабрацца ў 2014 годзе. Параза пакінула фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў без еўрадэпутатаў на выбарах 2014 года[5]. У лістападзе 2011 года ўзяла шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем[6][7].
Эсая была кандыдаткаю на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі 2012 года , але заняла апошняе месца, атрымаў 2,47 % галасоў.
На парламенцкіх выбарах 2015 года Эсая была абрана прадстаўляць наваствораную выбарчую акругу Савонія і Карэлія[8]. Пазней яна была абрана віцэ-спікерам парламенцкай групы хрысціянскіх дэмакратаў . У жніўні 2015 год была абрана старшынёй сваёй партыі пасля таго, як яе папярэдніца Пяйві Расянен сышла з гэтай пасады[9]. Эсая была пераабрана ў Эдускунту на выбарах 2019 года, таксама была пераабрана на трэці тэрмін старшынёй партыі на з’ездзе хрысціянскіх дэмакратаў у жніўні таго ж года.
Remove ads
Іншыя віды дзейнасці
- Член Кансультатыўнага савета Фінскага інстытута міжнародных адносін (з 2019 года)[10]
Дасягненні
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads