Сасва
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́сва[1] — рака ў Беларусі, у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).
Remove ads
Назва
Корань Sas- у літоўскім яцвяжскім гідроніме Sasna, у балцкіх гідронімах на ўсходзе тыпу Сасна[2][3][4] звязваюць з пруска-яцвяжскім *sasnis «заяц». З індаеўрапейскіх аналагаў найбольш красамоўнае стараіндыйскае śaśáḥ (< šašas) «заяц». Першакрыніцай для гэтай «заячай» лексікі мела быць індаеўрапейскае *ḱas-, *ḱasno- «шэры»[5]. Далей да значэння «няярка блішчэць», адкуль літоўскае šašėlis, šešėlis «цень» і гідронімы тыпу Šeš-upė, Šešuva, Šašuola[6][7].
У назве Сасва корань Sas- пашыраны тым жа балцкім гідранімічным пашыральнікам, што і ў назве засведчанага пад 1516 г. гідроніма з-пад Ліды Ятѳа (< Ятва < яцв. *Jāt(u)vā)[8][9], які імаверна так ці інакш звязаны з назвай яцвягаў.
Значэнне назвы Сасва можна перадаць як «(Няярка) блішчастая (рака)», назва звязаная з блішчэннем воднай паверхні.
Remove ads
Водаапісанне
Даўжыня ракі 24[1][10] км. Плошча вадазбору 135[1] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Рудзевічы, цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвянку за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Зенькаўцы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу[1].
Зноскі
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 291.
- В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 319.
- В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования. 1986. Москва, 1988. С. 168.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 533.
- V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 818—819.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 326, 329.
- K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 126—156.
- V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 286—289.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads