Саскія ў вобразе Флоры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Саскія ў вобразе Флоры» — карціна працы Рэмбранта, напісаная ў 1634 годзе. На партрэце жонка мастака Саскія ван Эйленбюрх, намаляваная ў вобразе старажытнаіталійскай багіні кветак, росквіту, вясны і палявых пладоў Флоры.
Remove ads
Апісанне
Сваю жонку Саскію ван Эйленбюрх у выглядзе Флоры, антычнай багіні вясны і кветак, Рэмбрант пісаў тройчы ў 1634, 1635 і 1641 гадах. Эрмітажнае палатно, створанае ім у год вяселля, сведчыць пра захопленае каханне мастака да маладой жанчыны. Асаблівае зачараванне надае вобразу кантраст няўпэўненасці і нясмеласці, з якой пазіруе юная мадэль, і пышнасці багата расшытых адзенняў і аксэсуараў. У карціне злучыліся асаблівасці пастаральнага і гістарычнага партрэта.
Remove ads
Літаратура
- Michael Kitson: Rembrandt. Phaidon Press Inc., New York City 2007. ISBN 9780714827438.
Спасылкі
- На сайце Эрмітажа Архівавана 19 кастрычніка 2012.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads