Сасноўка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сасно́ўка[2] — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Асцёр (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 39 км, плошча вадазбору 201 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Склімін, упадае ў Асцёр на ўскраіне вёскі Хадунь. Працякае па ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 0,5—1,5 км. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 200 метраў. Рэчышча звілістае, шырынёй 5—10 м, на працягу 15 км каналізаванае. У вярхоўі рака перасыхае.
У Сасноўку ўпадаюць Рагожынка, канал Г-1 (справа), Сасновіца, Царкоўка (злева)[3].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-36-76. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
- Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 21 жніўня 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads