Сасніўка (Львоўская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сасніўка (Львоўская вобласць)
Remove ads

Сасно́ўка ці Сасні́ўка[1] (укр.: Соснівка) — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на рацэ Заходні Буг за 60 км на поўнач ад Львова.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны як пасёлак Кірава ў 1955 годзе ў сувязі з будаўніцтвам каменнавугальных шахт.

29 лістапада 1957 года Львоўскі абласны савет прыняў рашэнне перайменаваць рабочы пасёлак Кірава на Сасноўку.

13 мая 1968 года Сасноўка атрымала статус горада раённага падпарадкавання ў складзе Чэрванаградскага гарадскога савета. У 2019 годзе паселішча было перададзена ў склад Сакальскага раёна

Чыгуначная станцыя

У Сасноўцы знаходзіцца аднайменная чыгуначная станцыя. Была адкрыта ў складзе чыгункі ад Сакаля да Львова, верагодна падчас Першай сусветнай вайны. Мела назву Сялец-Завонае. Сучасная назва ўжываецца з канца 1990-х гадоў (на карце чыгунак Украіны 1998 года фігуруе яшчэ як Сялец-Завонае). На станцыі спыняюцца цягнікі Кіеў — Львоў і Львоў — Кіеў. Таксама праз станцыю праходзяць тры пары прыгарадных цягнікоў (на Львоў, Сакаль і Ковель).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads