Сасудзісты пучок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сасудзісты пучок — асноўны элемент праводзячай сістэмы раслін; складаецца з ксілемы і флаэмы (у выпадку адкрытых праводзячых пучкоў маецца яшчэ і камбій)[1].
![]() | ||||||||||
Праводзячы пучок злакаў на прыкладзе кукурузы. 1 — міжпучковая парэнхіма; 2 — механічная абкладка праводзячых пучкоў (склеранхіма); 3 — протафлаэма; 4 — суправаджалыя клеткі метафлаэмы; 5 — сітападобныя трубкі метафлаэмы; 6 — сасуды метаксілемы; 7 — сасуд протаксілемы; 8 — ваданосны канал |
Сустракаюцца таксама няпоўныя праводзячыя пучкі, якія складаюцца толькі з ксілемы або толькі з флаэмы. Апроч праводзячых элементаў, няпоўныя праводзячыя пучкі могуць уключаць парэнхімныя клеткі[2].
Remove ads
Развіццё
Сасудзісты пучок развіваецца з пракамбію. Спачатку ён складаецца з толькі з першасных праводзячых тканак: протафлаэмы, якая дыферэнцыюецца самай першай, і протаксілемы, якая ўтвараецца пазней. У далейшым іх змяняюць метаксілема і метафлаэма[1].
У сцеблах двухдольных яшчэ да заканчэння дыферэнцыяцыі першасных праводзячых тканак з клетак пракамбію, размешчаных у сярэдняй частцы, вылучаюцца клеткі камбію. У гэтым выпадку гавораць, што праводзячы пучок становіцца адкрытым. Камбій дае пачатак другаснай ксілеме і флаэме[1].
Remove ads
Тыпы праводзячых пучкоў
![]() |
Абазначэнні: ксілема флаэма камбій | |
Пучкі: A. канцэнтрычны амфікрыбральны;
B. канцэнтрычны амфівазальны; |
Паводле ўзаемнага размяшчэння ксілемы і флаэмы, а таксама наяўнасці і адсутнасці камбію[1] вылучаюць наступныя тыпы праводзячых пучкоў:
- калатэральныя[3] праводзячыя пучкі — пучкі, у якіх флаэма размешчана звонку ад ксілемы[4]. Могуць быць адкрытымі (з камбіем) і закрытымі (без камбію)[5]. Закрытыя пучкі характэрны для аднадольных, пазбаўленых камбію.
- бікалатэральныя праводзячыя пучкі — пучкі, у якім флаэма прылягае да ксілемы звонку і знутры. Паміж вонкавай флаэмай і ксілемай знаходзіцца камбій, гэта значыць бікалатэральны пучок — адкрыты[6]. Уласцівыя для некаторых двухдольных, напрыклад, гарбузовых[3].
- радыяльныя праводзячыя пучкі характэрны для каранёў. У іх экзархныя першасныя ксілема і флаэма размяшчаюцца з чаргаваннем радыяльных цяжоў. Колькасць цяжоў ксілемы заўсёды роўная колькасці цяжоў флаэмы[7]. Паводле колькасці цяжоў ксілемы (а значыць, і флаэмы) вылучаюць:
- манархныя радыяльныя праводзячыя пучкі з 1 цяжам ксілемы і 1 цяжам флаэмы[7]. Сустракаюцца вельмі рэдка, характэрны для некаторых відаў папараці вужоўніку[8].
- дыархныя — 2 цяжы ксілемы і 2 цяжы флаэмы[7]. Найбольш распаўсюджаны тып радыяльных праводзячых пучкоў[8].
- тры-, тэтра-, пентархныя — з 3, 4, 5 адпаведна цяжамі ксілемы і флаэмы[7].
- паліархныя — з вялікай колькасцю цяжоў ксілемы і флаэмы; характэрны для аднадольных[7].
- канцэнтрычныя праводзячыя пучкі — адна з тканак (ксілема або флаэма) акружае іншую[3]. Адрозніваюць:
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads