Сахонаўскі дуб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сахонаўскі дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Расце ў Верхнядзвінскім раёне, каля вёскі Вышнарава. Дрэва дубу звычайнага. Узрост — 260 год (дакладна высветлены супрацоўнікамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі метадам узяцця керна са ствала дрэва), вышыня 23,4 м, акружнасць ствала 680 см. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. вёска Сахонава спалена гітлераўцамі. На месцы былой вёскі збярогся адзін толькі дуб. Ахоўны статус нададзены ў 1971 годзе.

Хуткія факты Сахонаўскі дуб, Размяшчэнне ...

Дрэва сёння дэманструе стабільны і дастаткова высокі радыяльны прырост (3,1 мм за год), што гаворыць аб задавальняючым жыццёвым стане.[1]

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads