Саша (фільм)
нямы чорна-белы агітацыйны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Саша» — нямы чорна-белы агітацыйны фільм, зняты ў 1930 годзе на студыі «Белдзяржкіно» рэжысёрам Аляксандрай Хахловай. Сцэнарысты: Леў Куляшоў, Алег Леанідаў, Аляксандра Хахлова.
Remove ads
Сюжэт
З вёскі ў горад прыехала сялянка Саша. Яна на апошнім месяцы цяжарнасці. Яе муж Дзмітрый Котаў па ілжывым паказанні кулака Смірэніна абвінавачаны ў забойстве настаўніка. Маладая жанчына, якая разгубілася ў вялікім горадзе, трапляе ў міліцыю, дзе знайшла падтрымку і разуменне. Нарадзіўшы сына Саша становіцца рэгуліроўшчыцай. З часам кулака Смірэніна (гэта ён забіў настаўніка і адправіў няшчасную жанчыну ў горад па ілжывым адрасе) выкрыюць, а Котава адпусцяць на волю.
Remove ads
Літаратура
- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads