Саша 3%

From Wikipedia, the free encyclopedia

Саша 3%
Remove ads

Саша 3 %, або Саша тры працэнты, таксама вядомы і як адлюстраваны варыянт Мы 97 %, або Мы дзевяноста сем працэнтаў — палітычны тэкставы мем, які высмейваў нізкі ўзровень падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрнэт-апытаннях падчас выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.

Thumb
Майка з намёкам на мем

Падчас выбарчай кампаніі 2020 года мем «Саша 3 %» стаў адной з мянушак Аляксандра Лукашэнкі, шырока ўжываўся падчас акцый пратэсту 2020 года.

Remove ads

Гісторыя

У Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сацыяльныя апытанні на рэйтынг палітыкаў былі забароненыя ўладамі рэжыму Лукашэнкі. Увогуле, незалежныя сацыялагічныя даследаванні, якія дазволілі б аб’ектыўна ацаніць рэйтынг патэнцыяльных кандыдатаў, у Беларусі не праводзяць[1] пасля разгрому НІСЭПІ ў 2016 годзе.

У канцы мая 2020 года, перад татальнай забаронай анлайн-апытанняў, папулярныя беларускія выданні Onliner.by, Наша Ніва, Telegraf.by, Радыё «Свабода», Tut.by, а таксама некалькі іншых тэлеграм-каналаў правялі анлайн-апытанні, паводле якіх у абсалютнай большасці выпадкаў Лукашэнка набраў толькі 3 % галасоў і менш.

Інтэрнэт-апытанні (май 2020 года)

  • Зялёным і цёмным — кандыдат, які заняў першае месца;
  • Жоўтым і цёмным курсівам — кандыдат, які заняў другое месца;
  • Чырвоным — вынік Аляксандра Лукашэнкі.
Больш інфармацыі Апытанне, TUT.by Архівавана 2 чэрвеня 2020. ...

Маштабнае падзенне рэйтынгу Лукашэнкі шырока абмяркоўвалі, ён атрымаў мянушку «Саша тры працэнты»[5][6][7][8]. Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман адзначыў, што палітычны мем пра 3 % стаў адным з самых паспяховых у сучаснай гісторыі краіны[9]

У чэрвені з’явіліся іншыя варыянты: «Уходи 3 %» і «ПСІХОЗ%». Прадстаўнікі розных прафесій пачалі фатаграфавацца з сімвалам 3 % і размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках і Інтэрнэце. Некаторыя беларускія кампаніі сталі прапаноўваць зніжкі 3 %, намякаючы на рэйтынг Лукашэнкі[10]. Мем «Саша 3 %» пачалі выяўляць на плакатах, друкаваць на майках і дадаваць як хэштэг у сацыяльных сетках. Часам гэты мем спалучалі з іншымі, напрыклад, да працэнта дадавалі вусы — намёк на вусы Лукашэнкі[11].

Remove ads

Рэакцыя Лукашэнкі

У інтэрв’ю Лукашэнка прасіў не называць яго тараканам, Сашам 3 % і іншымі мянушкамі. Ён заявіў, што яго рэйтынг не можа быць такім нізкім.[10][12]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Андрэй Шынгароў (2020-06-02). Канкурэнт Аляксандра Лукашэнка на выбарах — жонка арыштаванага блогера. Яе кампанія праходзіць пад лозунгам «Стоп таракан», прычым з поспехам. Meduza.
  2. Алег Гайдукевіч здымаецца з выбараў(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
  3. Ад 10 тысяч да 200 тысяч. Колькі подпісаў за тыдзень сабралі за будучых кандыдатаў у прэзідэнты(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
  4. «Усе стаміліся, Саш, нават ты»: Як сацыяльныя сеткі смяюцца з вельмі нізкага рэйтынга Лукашэнкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2021. Праверана 11 лютага 2022.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads