Ябацька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ябацька
Remove ads

Яба́цька (руск.: ябатька), мн. л. ябацькі — зборнае паняцце ў беларускай і рускай мовах для абазначэння прыхільнікаў культу асобы Аляксандра Лукашэнкі і яго палітычнага рэжыму. Узнікла ў жніўні 2020 года на фоне масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Шырока ўжываецца ў беларускім грамадстве і сродках масавай інфармацыі[1].

Thumb
«Ябацькі» ў цэнтры Мінска пасля «таемнай інаўгурацыі» Аляксандра Лукашэнкі, 23 верасня 2020 года.
Remove ads

Паходжанне назвы

Thumb
Ябацькі называюць сваім бацькам Аляксандра Лукашэнку

9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, адразу пасля якіх пачаліся самыя масавыя акцыі пратэсту ў гісторыі краіны, якія ахапілі ўсю яе тэрыторыю. Улады абвясцілі пра чарговую перамогу Аляксандра Лукашэнкі ў першым туры. На вуліцы выйшлі сотні тысяч праціўнікаў Лукашэнкі, якія лічылі што перамогу на выбарах атрымала Святлана Ціханоўская, ім гвалтам і зброяй супрацьстаялі сілавы блок рэжыму і войска Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым відавочная падтрымка Лукашэнкі сярод грамадства адсутнічала, публічных святкаванняў ці выхаду на вуліцу не было.

28 ліпеня 2020 года, блогер LIFTADOR запусціў на платформе ЦікТок флэшмоб з хэштэгам «ямыбацька», для аб’яднання людзей з праўладнай пазіцыяй, тэг стаў набіраць папулярнасць.

19 жніўня 2020 года Telegram-канал «Пул Первого», які кіруе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваў стыкеры ў яго падтрымку «ЯМыБатька». Стыкеры былі зробленыя ў рускамоўным напісанні слова бацька праз літару Т[2]. У Беларусі паняцце «бацька» датычна Лукашэнкі масава не ўжываўся з 1990-х гадоў, таму ёсць думка, што гэты слоган — вынайдзены расійскімі палітычнымі тэхнолагамі і прапагандыстамі[3][4]. 21 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што замест беларускіх супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання, якія звольніліся ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах і беспрэцэдэнтнага гвалту пасля іх, будзе працаваць «рускі дэсант»[5][6]. У далейшых малаколькасных мітынгах за Аляксандра Лукашэнку, на якія рэжым звозіў работнікаў бюджэтнай сферы з усёй краіны, таксама выкарыстоўваліся плакаты з надпісамі «ЯМыБатька».

Неўзабаве праціўнікі рэжыму Лукашэнкі скарацілі тэрмін да «ЯБацька», які адразу атрымаў адмоўную канатацыю праз асацыятыўнасць са словам «ябаць», якое паходзіць ад праславянскага слова «*jěbati» і мае значэнне «здзяйсняць палавы акт»[3][7]. Праз відавочнасць нецэнзурнай немілагучнасці гэты выраз хутка стаў прадметам гумару і пародый. Прыхільнікі Лукашэнкі адмовіліся ад слогана, аднак яно замацавалася ў беларускай грамадскай прасторы.

Remove ads

Выкарыстанне

24 снежня 2020 года ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў, лаяльны да рэжыму Лукашэнкі, у эфіры дзяржаўнага тэлеканала АНТ назваў сябе «ябацькай» на пытанне тэлевядучага «вы — ябацька?»[8].

У 2021 годзе з’явіўся тэрмін ябацюшка для абазначэння праваслаўных святароў Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, прыхільнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і гвалту супраць яго праціўнікаў[9].

Remove ads

Актывісты, блогеры і аб'яднанні

З восені 2020 года сфарміраваўся рух апанентаў паславыбарчых пратэстаў, якія выступалі як арганізавана ў рамках пэўных ініцыятыў, так і асобна. На фоне праўладных аўтапрабегаў, мітынгаў і іншых акцый утварыліся аб'яднанні «Патрыёты Беларусі», «Народна-партыятычны рух «Спектр»», «Цэнтр новых медыя», «Саюз блогераў Беларусі», «Інфаспецназ», «Сістэмная праваабарона». Пэўную медыйнасць і папулярнасць набылі блогеры і актывісты В. Бондарава, А. Курхінен, А. Голікаў, Т. Сідаровіч, Сцюша Тайм, А. Шабашоў, Ю. Увараў.

Рух «Спектр»

У жніўні 2020 года пляцоўка насупраць ГЦ «Спектр» на праспекце Незалежнасці актыўна выкарыстоўвалася ўдзельнікамі пратэсту для правядзення акцый салідарнасці. З восені 2020 года там раз на тыдзень сталі праводзіць мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, арганізаваныя Сяргеям Гамолкам. Праз пэўны час група сталых удзельнікаў гэтых акцый стала называць сябе народна-патрыятычным рухам «Спектр»[10]. Рух не мае пэўнай палітычнай праграмы або пэўна акрэсленай ідэалогіі, але трымаецца поглядаў панславізму і падтрымкі знешняй палітыкі Расіі і Беларусі на сучасным этапе[11]. Акрамя мітынгаў на азначанай пляцоўцы рух праводзіць сустрэчы ў іншых месцах, а таксама арганізоўвае суботнікі[12].

Па стане на 2023 год частка ўдзельнікаў «Спектра» пакінула рух і абвінавацілі ў сувязі з гэтым С. Гамолку ў аўтарытарызме[13].

Гл. таксама

Зноскі

  1. *jěbati // Этимологический словарь славянских языков. Праславянский лексический фонд (ЭССЯ) / Под ред. чл.-корр. АН СССР О. Н. Трубачёва. — М.: Наука, 1981. — В. 8 (*xa — *jьvьlga).
  2. «Я — „ябатька“». Военком Гомельщины рассказал о благополучии белорусской молодёжи (руск.). Открытые медиа. Новости (25 снежня 2020). Праверана 14 студзеня 2021.
  3. Активисты народно-патриотического движения "Спектр" – члены ППО Московского района г. Минска организовали субботник(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2024. Праверана 4 красавіка 2024.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads