Саюзная рашучасць-2022
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саюзная рашучасць-2022 — сумесныя ваенныя вучэнні Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія праводзіліся з 10 па 20 лютага 2022 года. Праз чатыры дні пасля заканчэння вучэнняў расійскія войскі ўварваліся ва Украіну, пры гэтым уварванне ажыццяўлялася, у тым ліку, з беларускай тэрыторыі.

Мэты
Рашэнне аб сумесных вучэннях «Саюзная рашучасць-2022» было прынята ў снежні 2021 года прэзідэнтамі Расіі і Беларусі Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам[1].
18 студзеня 2022 года на брыфінгу для замежных ваенных аташэ намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін паведаміў, што мэтамі вучэнняў з’яўляецца правядзенне пазапланавай праверкі войск і адпрацоўка розных варыянтаў сумесных дзеянняў па нейтралізацыі пагроз і стабілізацыі становішча на межах Саюзнай дзяржавы[1].
Важная частка вучэнняў — ацэнка магчымасцяў транспартнай інфраструктуры па забеспячэнні перавозкі войск у ходзе перакідання расійскіх часцей на тэрыторыю Беларусі. У вучэннях ад Расіі прымалі ўдзел органы кіравання і падраздзяленні Усходняй ваеннай акругі (Далёкі Усход і Усходняя Сібір)[1].
У Мінабароны Расіі падкрэслілі, што ўся інфармацыя, апублікаваная Аляксандрам Фаміным замежным ваенным аташэ падчас брыфінгу, была прадастаўлена расійскім ваенным ведамствам у рамках «добраахвотнай транспарэнтнасці»[1].
Remove ads
Колькасць сіл

Пра колькасць вайскоўцаў абвешчана не было. Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што колькасць удзельнікаў манеўраў і асноўных сістэм узбраення не перавышае параметры, устаноўленыя Венскім дакументам 2011 года. Расія і Беларусь не былі абавязаныя апавяшчаць замежных партнёраў аб вучэннях[1].
Легенда
Афіцыйна легенда вучэнняў не выдавалася. Выказваліся меркаванні, што па сцэнары Беларусь падвяргаецца нападу з боку чатырох суседніх дзяржаў. З поўначы яе атакуюць Нярыс, Паморыя і Клопія. З поўдня на беларускую тэрыторыю вераломна ўрываецца Дняпроўская. Аднак расійскія і беларускія войскі даюць рашучы адпор агрэсарам[1].
Ход вучэнняў
У рамках вучэнняў на тэрыторыю Беларусі было перабазавана 12 самалётаў Су-35, а таксама самалёты Су-25СМ, два дывізіёны сістэм СПА С-400 і дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр-С»[1]. Войскі Усходняй ваеннай акругі і ПДВ ва ўзаемадзеянні з беларускімі ўзброенымі сіламі адпрацоўвалі пытанні адбіцця агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы падчас абарончай аперацыі. У аператыўна-важных раёнах Сусветнага акіяна і акваторыях мораў, прылеглых да тэрыторыі Расіі, праводзілася серыя ваенна-марскіх вучэнняў, у якіх былі задзейнічаны надводныя караблі, падводныя лодкі і марская авіяцыя[2].
12 лютага ў Чорным моры пачаліся манеўры з удзелам больш за 30 караблёў, авіяцыі і берагавых войск[2]. 14 лютага Сяргей Шайгу паведаміў на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, што расійскія вайскоўцы праводзяць шэраг вучэнняў, некаторых з іх завяршылася, іншыя блізкія да завяршэння[2]. 15 лютага Чарнаморскі флот паведаміў, што на манеўрах у Чорным моры адбыліся артылерыйскія стрэльбы. Караблі адпрацавалі пытанні абароны ўзбярэжжа Крымскага паўвострава, пунктаў базавання сіл ЧФ, марскіх камунікацый і раёнаў марской эканамічнай дзейнасці. Адначасна падраздзяленні Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругаў выканалі задачы і пачалі вяртанне з вучэнняў у пункты базавання чыгункай і аўтамабільным транспартам[2].
Падчас сумесных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі расійскія разлікі РСЗА Усходняй ваеннай акругі на палігоне Абуз-Лясноўскі адпрацавалі задачы па займанню і змене агнявых пазіцый, пасля чаго знішчылі бранятэхніку і аб’екты ўмоўнага праціўніка[3].
Праз чатыры дні пасля заканчэння вучэнняў расійскія войскі ўварваліся ва Украіну, пры гэтым уварванне ажыццяўлялася, у тым ліку, з тэрыторыі Беларусі[4][5][6].
Remove ads
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads