Су-25

From Wikipedia, the free encyclopedia

Су-25
Remove ads

Су-25 (выраб «Т-8», па кадыфікацыі НАТА: Frogfoot) — савецкі і расійскі штурмавік, браніраваны дагукавы ваенны самалёт. Прызначаны для непасрэднай падтрымкі сухапутных войск над полем бою днём і ноччу пры прамой бачнасці цэлі, а таксама для знішчэння аб’ектаў з зададзенымі каардынатамі кругласутачна ў любых метэаўмовах. Падчас выпрабаванняў у ДРА ў ВПС СССР атрымаў мянушку «Грак».

Хуткія факты Тып, Распрацоўшчык ...

Су-25 упершыню падняўся ў паветра 22 лютага 1975 года. Самалёты гэтага тыпу эксплуатуюцца з 1981 года, прымалі ўдзел у мностве ваенных канфліктаў. 8 кастрычніка 2009 года Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі абвясціла аб аднаўленні закупак штурмавікоў гэтага тыпу для ВПС Расіі[1].

Remove ads

Гісторыя

Работа па стварэнні штурмавіка Су-25 пачалася ў канструктарскім бюро П. В. Сухога ў сярэдзіне 1970-х гадоў у ініцыятыўным парадку, калі стала ясна, што прынятае ў 1956 годзе рашэнне аб скасаванні штурмавой авіяцыі і перадачы яе функцый знішчальнікам-бамбардзіроўшчыкам з’яўляецца памылковым. Галоўным канструктарам у групе стваральнікаў Су-25 з’яўляўся былы камандзір танка Т-34, адзін з самых бліскучых авіяканструктараў XX стагоддзя, Алег Сяргеевіч Самойлавіч (1926—1999).

Пры распрацоўцы штурмавіка былі выкананы навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія работы па 40 тэмах, выраблена і выпрабавана каля 600 узораў і макетаў. У лютым 1975 года прататып штурмавіка, які меў працоўнае пазначэнне Т-8, быў узняты ў паветра, а ў сакавіку 1981 г. штурмавік быў прыняты на ўзбраенне ВПС СССР пад пазначэннем Су-25.

З красавіка па чэрвень 1980 года дзве машыны Су-25 праходзілі ў Афганістане выпрабаванне ў баявых умовах (Аперацыя «Ромб»). Пад прыкрыццём самалётаў Су-17 працавалі па цэлях фугаснымі бомбамі, а таксама НУРСамі, здзяйсняючы па 3-4 вылеты штодня. Усяго на дзвюх машынах было выканана 100 выпрабавальных палётаў, у тым ліку 44 баявыя[2].

З ліпеня 1981 па кастрычнік 1982 года ў Афганістане была праведзена аперацыя «Экзамен» (часам сустракаецца назва «Ромб-2»): у 80-м Сіта-Чайскім штурмавым палку была сфарміравана 200-я асобная штурмавая авіяэскадрылля (камандзір А. М. Афанасьеў). За ўвесь перыяд эскадрылля выканала больш за 2000 баявых вылетаў, з-за памылкі пілота была страчана адна машына[2][3].

Remove ads

Даводка і мадэрнізацыя

Су-25, як і Су-24М, паступова замяняюцца на Су-34[4][5]. Баявыя магчымасці ў першых двух значна меншыя, чым у апошняга. Мадэрнізаваныя версіі Су-25СМ/СМ3 і Су-24М/М2 толькі адцягваюць зняцце з узбраення[6]. Станцыі РЭБ «Віцебск», устаноўленыя на Су-25СМ3, здольныя збіваць навядзенне варожых ракет, аднак усё адно застаецца высокая верагоднасць страціць самалёт. Таксама існуе вялікі патэнцыял па павелічэнні далёкасці кіраваных ракет на ўдарных верталётах, што зноў вядзе да непатрэбнасці Су-25СМ/СМ3[7].

Remove ads

Апісанне

Рухавік

Рухавікі Су-25 размяшчаюцца паабапал фюзеляжа ў спецыяльных мотагандолах у месцы спалучэння крыла з фюзеляжам. Рухавікі маюць сопла і паветразаборнікі. Міжрамонтны рэсурс складае 500 гадзін[8].

Раннія версіі Су-25 абсталёўваліся двума безфарсажнымі турбарэактыўнымі рухавікамі Р-95Ш цягай па 4100 кгс кожны. Рухавікі мелі сярэдні ўдзельны выдатак паліва ў 1,28 кг/кгс гадзіну і валодалі аўтаномным электрычным запускам.

Пазней на штурмавікі пачалі ўсталёўваць больш дасканалыя Р-195 з павялічанай да 4300 кгс цягай. Рухавікі Р-195 доўгі час былі сакрэтнымі, у прыватнасці, у прадстаўленым на авіясалоне ў Францыі ў 1989 годзе самалёце Т-8-15 рухавікі Р-195 былі заменены на Р-95Ш[9]. Канструкцыя была ўзмоцнена ў параўнанні з прататыпам Р-13. Рухавік вытрымлівае прамое трапленне 23-мм снарада і захоўвае працаздольнасць пры шматлікіх менш сур’ёзных баявых пашкоджаннях[8]. Гэтак жа было зніжана інфрачырвонае выпраменьванне, што робіць самалёт менш уразлівым для ракет з ІЧ-галоўкамі саманавядзення[10].

Рухавікі Р-95 і Р-195 былі прызнаныя самымі надзейнымі ў сваім класе[10].

Асаблівая ўвага нададзена жывучасці канструкцыі і экранаванню сістэм з тым разлікам, каб адным трапленнем сродкаў паражэння нельга было вывесці з ладу абодва рухавікі. Пры вывадзе з ладу аднаго рухавіка самалёт можа працягваць палёт на іншым.

Рухавікі забяспечваюцца палівам з 4 убудаваных паліўных бакаў агульным аб’ёмам да 3660 літраў, таксама магчымая падвеска да 2 падвесных паліўных бакаў (ПТБ-800) ёмістасцю па 840 літраў кожны[11]. Такім чынам, агульны аб’ём паліўных бакаў можа складаць да 5300 літраў.

Абароненасць, сістэма жыццезабеспячэння і выратавання

Су-25 з’яўляецца ў цэлым добра абароненым самалётам, на сістэмы забеспячэння баявой жывучасці прыходзіцца 7,2 % нармальнай узлётнай масы, або 1050 кг. Жыццёва важныя сістэмы штурмавіка дублююцца і экрануюцца менш важнымі[12].

Асаблівая ўвага нададзена абароне крытычна важных вузлоў і элементаў — кабіны пілота і паліўнай сістэмы.

Кабіна пілота выконваецца зварной з авіяцыйнай тытанавай брані АБВТ-20. Таўшчыня бранявых пліт складае ад 10 да 24 мм. Лабавое шкло забяспечвае супрацькулявую абарону і ўяўляе сабой шклаблокі таўшчынёй 55 мм. Ззаду пілот абаронены сталёвы бранявой спінкай таўшчынёй 6 мм. Пілот практычна цалкам абаронены ад абстрэлу з любой ствольнай зброі калібрам да 12,7 мм, а па найбольш небяспечных напрамках — калібрам да 30 мм[13].

Выратаванне пілота пры крытычным паражэнні самалёта забяспечваецца крэслам К-36Л, якое забяспечвае выратаванне пілота на ўсіх рэжымах, хуткасцях і вышынях палёту. Перад катапультаваннем ліхтар кабіны скідаецца. Кіраванне катапультаваннем ажыццяўляецца ўручную з дапамогай ручак, за якія неабходна пацягнуць абедзвюма рукамі.

Узбраенне

Су-25 абсталёўваецца магутным комплексам узбраення — авіягарматай, авіябомбамі рознага калібру і прызначэння, кіраванымі і некіраванымі ракетамі «паветра-зямля», кіраванымі ракетамі «паветра-паветра». Усяго на штурмавік могуць усталёўвацца 32 віды ўзбраенняў. Самалёт валодае ўбудаванай 2-ствольнай 30-мм авіяцыйнай гарматай ГШ-30/02, астатняе ўзбраенне размяшчаецца на самалёце ў залежнасці ад тыпу задач. Самалёт мае 10 кропак для дадатковага ўзбраення і грузаў (па 5 пад кожным паўкрылом). Для падвеса ўзбраенняў «паветра-зямля» выкарыстоўваюцца пілоны БДЗ-25, а для падвескі УР «паветра-паветра» — авіяцыйныя пускавыя прылады АПУ-60.

Remove ads

Баявое прымяненне

Першая чачэнская вайна (1994—1996 гг.)

Су-25 актыўна ўжывалі ў баявых дзеяннях у Чачні. Першыя ўдары на Су-25 лётчыкі нанеслі 1 снежня 1994 года па аэрадроме Ханкала, на якім была размешчана авіяцыя, якая патрапіла пад кантроль чачэнскіх фармаванняў. Пад час гэтай аперацыі страт сярод Су-25 не было. [14]

Абмежавана ўжываліся пад час штурму г. Грозны зімой 1994—1995 гг.

Помнікі ці экспанаты

Беларусь

  • Гомель - Су-25, экспанат у Абласным музеі ваеннай славы (завадскі нумар 25508108084. Пабудаваны ў 1986 годзе на Тбіліскім авіяцыйным заводзе №31);
  • Ліда - Су-25, помнік-мемарыял «У гонар герояў-авіятараў»;[15]
  • Мінск - Су-25,помнік-экспанат ля аэрадрома Ліпкі (завадскі нумар 25508108041. Пабудаваны ў 1986 годзе на Тбіліскім авіяцыйным заводзе №31);

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads