Беларускі саюз мастакоў

грамадскае аб'яднанне беларускіх мастакоў (да 1992 года — Саюз мастакоў БССР, Саюз мастакоў Беларусі) From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі саюз мастакоў
Remove ads

Беларускі саюз мастакоў — грамадскае аб’яднанне мастакоў Беларусі. БСМ ладзіць выстаўкі твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выстаўкі мастакоў-пачаткоўцаў[1]. У распараджэнні аб’яднання знаходзіцца 300 майстэрняў[2].

Хуткія факты Беларускі саюз мастакоў, Абрэвіятура ...
Remove ads

Гісторыя

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» вядзе сваю гісторыю з 1938 года.

6—9 снежня 1938 года адбыўся І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны «Саюз савецкіх мастакоў БССР». Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы змяняла сваю назву і ў выніку правапераемнікам Саюза мастакоў Беларусі стаў Беларускі саюз мастакоў. У 1995 годзе Саюз мастакоў аб’ядноўваў каля 990 членаў[3].

Задачы

  • стварэнне ўмоў для плённай творчасці мастакоў;
  • спрыянне працы мастацтвазнаўцаў;
  • паляпшэнне побытава-жыллёвых умоў членаў саюза;
  • ахова аўтарскіх правоў членаў саюза;
  • супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі і грамадскімі аб’яднаннямі для распаўсюду твораў членаў сярод насельніцтва краіны;
  • захаванне маёмасці саюза.

Кіраванне

  • З’езд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасці дзвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасці і Статут саюза, справаздачы Рады і Рэвізійнай камісіі і пастановы аб ператварэнні або самароспуску саюза. Абірае старшыню і вызначае склад Рады і Рэвізійнай камісіі.
  • Рада. Збіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза і памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананнем пастаноў З’езду і ўхваляе прыём і выключэнне членаў і расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных устаноў.
  • Прэзідыум. Збіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні БСМ, яго першага намесніка, намесніка па выставах і кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў саюза. Ухваляе пастановы дзвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе і ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза і вызначае памер выдаткаў на творчасць членаў і ўмовы іх узнагароджання.
  • Сакратарыят. Складаецца са старшыні БСМ, яго першага намесніка і намесніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам і грамадскімі аб’яднаннямі. Рыхтуе парадак пасяджэнняў З’езду, Рады і Прэзідыуму.
  • Рэвізійная камісія. Збіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананнем статутаў і пастаноў саюза, як і за адказамі выбраных устаноў саюза на заявы і скаргі членаў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду і Прэзідыум і прапануе захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.

З 28 лістапада 2007 пасаду старшыні БСМ займаў Уладзімір Савіч[4], з 28 снежня 2013 на гэтай пасадзе знаходзіўся Рыгор Сітніца[5].

17 снежня 2019 на XXIII з’ездзе БСМ, старшынёй саюза абараны Глеб Отчык[6].

Прадпрыемствы

БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Мінская вобласць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Брэст, Віцебск і Гродна), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» і «Скульптурны камбінат».

Секцыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Маладзёвая-2011(недаступная спасылка). Look.by (19 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2011.
  2. Мінскіх мастакоў выселяць на вуліцу. Культура. Хартыя’97 (19 ліпеня 2011).
  3. Зміцер Панкавец. Уладзімір Савіч — новы старшыня Саюза мастакоў(недаступная спасылка). Культура. Наша Ніва (19 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 3 ліпеня 2020.
  4. Нікіта Капкоў. Новым главой Союза художников избран Рыгор Ситница (руск.). Культура. Наша Ніва (24 снежня 2013).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads