Свантэ Стурэ
шведскі дваранін (1460-1512) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свантэ Нільсан Стурэ (каля 1460 — 2 студзеня 1512) — рэгент Швецыі ў эпоху распаду Кальмарскай уніі, з 21 студзеня 1504 года.
Remove ads
Біяграфія
Бацька Свантэ належаў да роду Стурэ толькі па маці і даводзіўся блізкім сваяком Карлу VIII. Быўшы адным з галоўных прыхільнікаў Стурэ Старэйшага, ён вырашыў зыход бітвы пад Брункебергам, калі былі разбіты войскі дацкага караля Крысціяна II, што прынесла яму вялікую славу ў Швецыі. Памёр у 1494 годзе.
Свантэ Нільсан камандаваў у 1495 годзе войскамі, пасланымі супраць рускіх да Выбарга, і выцесніў апошніх з Фінляндыі, але затым самавольна пакінуў армію і зноў заняў месца ў дзяржаўным савеце, дзе выступіў заўзятым праціўнікам рэгента Стурэ Старэйшага.
Прымірыўшыся з апошнім, Свантэ Нільсан удзельнічаў у мецяжы 1501 года супраць дацкага караля Ганса. Пасля смерці Стурэ Старэйшага ён быў абраны рэгентам і ў саюзе з ганзейскімі гарадамі давёў да канца вайну з Даніяй на сушы і на моры.
Пасля яго смерці ў 1512 годзе рэгентам быў абраны яго сын Стэн Стурэ Малодшы.
Remove ads
Зноскі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads