Стэн Стурэ Малодшы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэн Стурэ Малодшы (каля 1492 — 2 лютага 1520) — рэгент Швецыі з 23 ліпеня 1512, які паспяхова ваяваў з датчанамі і непрыяцелямі ўнутры краіны, але загінуў на возеры Меларэн, адыходзячы параненым пасля паражэння ў бітве з Крысціянам II на лёдзе возера Осунд, зусім яшчэ маладым. Сын Свантэ Нільсана, бацька Нільса Стурэ.

На момант смерці яго бацькі вяршэнства ў дзяржаўным савеце мела прадацкая партыя, якая абрала рэгентам Эрыка Троле. 20-гадовы Стэн Стурэ ўзначаліў сялянскае паўстанне, авалодаў Стакгольмам і абвясціў сябе рэгентам.
Паколькі царква прыняла бок датчан, Стурэ імкнуўся падпарадкаваць яе сабе. У 1517 г. ён паланіў архібіскупа Густава Троле, пасля чаго яго прыхільнікі пры падтрымцы датчан абвясцілі вайну рэгенту, а Папа Рымскі адлучыў яго ад царквы.
Пасля гібелі Стурэ да верасня 1520 г. весці вайну з датчанамі працягвала яго ўдава Крысціна Юленшэрна. Праз тры гады Кальмарская унія была скасавана, і на шведскі прастол узыйшоў Густаў Ваза.
Remove ads
Зноскі
- detto il Gióvane Sture Sten Svantesson // Sapere Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001.
- Sten Svantesson Sture — 1917.
- Katarina kyrkogård Sten Sture d.y. // kulturgravar.se Праверана 30 кастрычніка 2023.
- Elgenstierna G. Sten Sture den yngre // Den introducerade svenska adelns ättartavlor — Stockholm: Norstedts förlag, 1930. — Т. 5. — С. 404. — 791 с.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads