Светлахвойны лес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Светлахвойны лес
Remove ads

Светлахвойны леслес, дзе галоўнымі лесаўтваральнымі пародамі з'яўляюцца святлалюбныя хвойныя драўняныя пароды (хвоя, лістоўніца). Шырока распаўсюджаны ў Расіі, Скандынаўскіх краінах, ЗША, Канадзе. Ажурнасць крон і адносна невялікая самкнутасць полагу прапускаюць большую колькасць ападкаў і святла, чым у цёмнахваёвых і змяшаных хвойных лясах, лепш выграваюцца глебы. Таму наглебавае покрыва і падлесак развіваюцца больш інтэнсіўна, падзолаўтваральны працэс адбываецца хутчэй, не накопліваецца грубы перагной і ў выніку глебы больш урадлівыя. Светлахвойныя насаджэнні часцей аднаўзроставыя, таму што падрост святлалюбных парод дрэнна захоўваецца пад полагам лесу. Аднак нізавыя пажары, якія цыклічна паўтараюцца, садзейнічаюць фарміраванню рознаўзроставых дрэвастояў у светлахвойных лясах.[1][2]

Thumb
Вясновы хваёвы лес з хмызняковым падлескам і травяным ярусам.

Лістоўнічны лес расце ад засушлівых стэпаў да зоны лесатундры і верхняй мяжы лесу ў горах. Паверхневая каранёвая сістэма лістоўніцы дазваляе ім існаваць ва ўмовах вечнай мерзлаты, наімховых балотых. Распаўсюджваецца на поўнач далей за іншыя драўняныя пароды. Лістоўніца - самая распаўсюджаная лесаўтваральная парода і адзінае іглічнае дрэва з ігліцай, якая ападае на зіму.[3][4]

Хваёвы лес расце галоўным чынам ва ўмеранай лясной і лесастэпавай зоне Паўночнага паўшар'я, таксама сустракаецца ў тропіках і субтропіках.[5].

Remove ads

Гл. таксама

  • Хвойных лясоў
  • Светлахвойная тайга
  • Тайга
  • Ядлаўцовы лес

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads