Свядзіца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свя́дзіца — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Эса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 34 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Пачынаецца ў лесе прыкладна ў 2,5 км на поўдзень ад вёскі Далікі[1], упадае ў Эсу каля вёскі Вілы. Плошча вадазбору 225 км². Вадазбор на заходняй ускраіне Чашніцкай раўніны. Ухіл ракі 0,6 м/км. Даліна Свядзіцы трапецападобная ў верхнім цячэнні і невыразная ў ніжнім. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вузкая і чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні частка рэчышча каналізаваная. Шырыня рэчышча ад 0,5—2,5 (у верхнім цячэнні) да 10—18 метраў. Берагі вышынёй 0,5—1 м.
Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Старобінка і Букавіца. На рацэ знаходзіцца вёска Свядзіца[1].
Remove ads
Зноскі
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads