Свярынаўскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свяры́наўскае возера[2] — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Расонка, за 7 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны.
Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Плошча вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны стромкія вышынёй 8—10 м, у паўночнай частцы спадзістыя. Вакол возера забалочаная пойма.
На возеры сустракаюцца віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads