Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Лунна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунне Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1886—1889 гадах з цэглы паводле нерэалізаванага праекта храма для вёскі Індура, распрацаванага архітэктарам Іванам Трубнікавым[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм фарміруюць прытвор з чатырохграннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала з васьмігранным светлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда з бакавымі трохграннымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі.
У інтэр'еры абраз XVIII стагоддзя «Укрыжаванне».
Remove ads
Зноскі
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 79
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads