Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў

беларускі і ўкраінскі архітэктар і інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў
Remove ads

Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў (1857 — ?) — беларускі і ўкраінскі інжынер і архітэктар[1].

Хуткія факты Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1857 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы, адкуль перайшоў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1879 годзе. Скончыў курс па 1-м разрадзе ў 1884 годзе[1].

Па выхадзе з Інстытута прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення гродзенскага губернскага праўлення, а праз тры гады прызначаны малодшым архітэктарам там жа. У 1890 годзе пераведзены ў горад Камянец-Падольскі ў якасці губернскага архітэктара будаўнічага аддзялення і займаў гэта месца прынамсі да 1892 года[1]. У 1905 годзе быў прызначаны выконваючым пасаду валынскага губернскага інжынера[2][3] і займаў гэту пасаду да 1913 года[4].

9 красавіка 1907 года было зарэгістравана Жытомірскае таварыства аматараў фізічных практыкаванняў, у якім адным з членаў праўлення стаў губернскі інжынер І. Трубнікаў[3].

Remove ads

Творчасць

Дзейнасць І. Трубнікава заключалася галоўным чынам у рамонце і перабудовах казённых будынкаў (турмы, казначэйствы, бальніцы), збудаванні новых драўляных мастоў, царкоўных пабудовах у некалькіх паветах Гродзенскай губерні і ў складанні розных праектаў[1].

У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[5]. У 1887—1890 гадах праектаваў мураваныя храмы ў Гродзенскай губерні[1].

Праекты

Thumb
Свята-Іаана-Прадцечанская царква ў Лунне.
Беларусь
Польшча
Remove ads

Адрасы

У Жытоміры:

  • у 1908-09 гадах жыў па адрасе зав. Кудраўцава, д. № 4[7]
  • у 1911 — у зав. Кудраўцава, д. № 3[8]
  • 1912-13 — па вул. Баннай, д. № 4

Зноскі

  1. Памятныя кніжкі Валынскай губерні за адпаведныя гады
  2. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 79
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads