Свята-Ільінская царква (Высокае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Высокае Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на перакрыжаванні галоўных вуліц.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Адкрыта пасля заняпаду ў 1980-я гады.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кампазіцыйна складаецца з шырокага прытвора з аднаяруснай высокай васьміграннай званіцай над ім працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглай апсіды з бакавымі рызніцамі такой жа канфігурацыі. Над дахам узвышаўся купал (не захаваўся). Галоўны ўваход вылучаны 3-арачным рундуком з трохвугольным шчытом у завяршэнні, аналагічна завершаны 2 бакавыя ўваходныя парталы, размешчаныя па вуглах пры сачляненні трапезнай і асноўнага аб’ёму. Магутная архітэктурная пластыка ствараецца сродкамі адкрытай фігурнай цаглянай муроўкі. Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах са здвоенымі какошнікамі, насычаны дэкорам: пояс какошнікаў каля аснавання шатра званіцы, паясы шырынак, аркатурныя фрызы, пілястры.
У інтэр’еры памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі (апсіда — конхай), аб’ядноўваюцца шырокімі арачнымі прасветамі. Падлога пакрыта каляровымі керамічнымі пліткамі[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads