Тынкоўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тынкоўка
Remove ads
Remove ads

Тынкоўка, або тынк — аддзелачны зацвярдзелы слой, утвораны будаўнічым растворам на паверхні канструкцыйных элементаў, частак будынкаў і збудаванняў. Тынкавальныя растворы звязваюцца вапнай, цэментам, гіпсам, глінай, магнезітам.

Thumb
Атынкаваная сцяна ў Таліне

У сучасным будаўніцтве выкарыстоўваюць тынкоўкі:

  • звычайную (для выраўноўвання паверхні агараджальных канструкцый),
  • спецыяльную (водатрывалую і воданепранікальную, акустычную, рэнтгенанепранікальную, цеплаізаляцыйную, вогнезасцерагальную і інш.),
  • дэкаратыўную (для павышэння эстэтычнай выразнасці будынкаў і збудаванняў у растворы дадаюць каляровыя і крышталічныя запаўняльнікі, мармуровы пясок, слюду, рознакаляровую шкляную крошку і каляровыя пігменты). Мастацкі эфект дэкаратыўнай тынкоўкі дасягаецца таксама рэльефнай апрацоўкай слоя каменячосным інструментам для імітацыі фактуры натуральнага каменю.
Remove ads

Беларусь

На Беларусі прататып тынкоўкі вядомы з жалезнага веку, калі сцены жытлаў абмазвалі глінай. У XII ст. для аддзелкі фасадаў Дабравешчанскай царквы ў Віцебску выкарыстоўвалася спецыяльная дэкаратыўная абмазка-тынкоўка.

У канцы XV — першай палове XVI ст. тынкоўка ўжывалася для аддзелкі асобных элементаў фасада (нішы, часткі шчытоў, франтонаў). У другой палове XVI — XVII стст. тынкавалі цалкам фасады будынка, а таксама ўнутраныя сцены. Акрамя звычайнай роўнай і гладкай тынкоўкі, ужываўся і спосаб дэкаратыўнага аздаблення сцен будынкаў, заснаваны на выдрапванні верхняга слоя тынкоўкі да ніжніх кантрасных па колеры слаёў — сграфіта. Сродкам тынкоўкі на фасадах будынкаў імітавалася рустоўка, фактурнай тынкоўкай вылучаліся філёнгі. Тынкоўка часта пакрывалася зверху вапнай з мінеральнымі і некаторымі арганічнымі пігментамі (чырвоная і жоўтая вохра, свінцовы сурык, драўняны вугаль і інш.).

У сучаснай архітэктуры дэкаратыўная тынкоўка пашырана ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў жылых і грамадскіх будынкаў.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads