Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Царква пабудавана ў 1878 г. з дрэва, у 1928 г. адноўлена. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Будынак чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда пад вальмавым дахам. Чатырохсхільны пакаты шатровы дах асноўнага аб'ёму і васьмігранны шацёр званіцы, завершаны макаўкай на гранёных барабанах. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі здвоенымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына)
- Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads