Свята-Аляксандра-Неўская царква (Вялікія Крывічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Крывічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864 годзе з каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (5 тыс. руб.) на месцы драўлянай уніяцкай царквы (існавала ў 1800). Адкрыта для набажэнства ў 1990 годзе.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана ў форме падоўжнага крыжа з глухім купалам па цэнтры бляшанага даху. Атанкаваныя фасады члянёны 2 ярусамі аконных праёмаў, з уваходамі.
Інтэр’ер
Апсіду вылучае 1-ярусны пабелены і залачоны іканастас на 6 абразоў.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Вялікія Крывічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads