Свята-Аляксандра-Неўская царква (Сенненскае Загор’е)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Сенненскае Загор’е Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Аляксандра-Неўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Стары храм

Пабудавана ў 1877 годзе. Храм быў драўляны, з’яўляўся творам народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміравалі квадратная ў плане малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі, невялікі прытвор, над якім узвышалася 1-ярусная шатровая званіца. Дах асноўнага аб’ёму завяршала цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане. Уваход афармляў 2-слуповы мураваны ганак.

Новы храм

Пабудавана ў 1994 годзе з цэглы на месцы старога храма. 6 снежня 1994 года быў асвячоны[1].

Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 4-граннай званіцы з макаўкай і 8-гранны барабан з купалам над вальмавым дахам малітоўнай залы. Перад храмам пастаўлена цагляная 3-арачная брама[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads