Свята-Аляксандра-Неўская царква (Турэц-Баяры)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Аляксандра-Неўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Будаванне храма пачалося ў 1990-х гадах. 7 красавіка 2004 года мітрапалітам Філарэтам быў асвячоны Антымінс. У 2004 годзе благачынны Маладзечанскай акругі протаіерэй Аляксандр Троцкі правёў асвячэнне будынка часовага храма.
4 кастрычніка 2014 года мітрапалітам Паўлам храм быў асвячоны[1].
Архітэктура

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам малітоўнай залы, 2-схільны дах над якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны трапецападобны прытвор, над якім надбудавана 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны трапецападобнымі аконнымі праёмамі. Мае тры уваходы[2].
Зноскі
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Турэц-Баяры) Архівавана 20 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads