Ануфрыеўскі манастыр
Сялец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ануфрыеўскі манастыр — манастыр у Мсціслаўскім ваяводстве, які існаваў у XV—XIX стагоддзях у вёсцы Ануфрыева (з 1976 года — Сялец Мсціслаўскага раёна)[1].
Remove ads
Гісторыя
Паводле царкоўнага падання, манастыр заснаваны ў 1407 годзе мсціслаўскім князем Лугвенам Альгердавічам у глухім лесе на месцы, дзе яго малому сыну Юрыю явіўся Святы Ануфрый і паказаў дарогу дадому[1].

У 1635 годзе кароль Уладзіслаў IV зацвердзіў манастыр за уніятамі, а яго ігуменам лічыўся архіепіскап смаленскі[1].
З сярэдзіны XVII стагоддзя ўвайшоў у склад Літоўскай правінцыі базыльянскага ордэна і меў у ёй статус архімандрыі[2].
З апошняй чвэрці XVII стагоддзя і да 1770-х гг. Ануфрыеўскі манастыр з’яўляўся адным з самых буйных асяродкаў Уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. У гэты час тут традыцыйна знаходзілася рэзідэнцыя смаленскіх архіепіскапаў[2].
Да сярэдзіны XVIII стагоддзя ўсе будынкі, у тым ліку царква св. Ануфрыя, былі драўляныя. У апошняй чвэрці XVIII стагоддзя была пабудавана мураваная царква, да якой упоперак далучаны корпус манастыра. Манастыру належаў суседні фальварак[1].
У 1809 годзе будынак манастыра перададзены ваеннаму ведамству. Паводле інвентара 1817 года, бібліятэка налічвала 302 кнігі, у тым ліку шэсць рукапісных[1].
Манастыр быў зачынены ў час скасавання ўніяцкай царквы. Зальны храм з высокай франтальнай вежай стаў прыходскай царквой, захаваўся ў напаўразбураным стане[1].
Remove ads
Пячатка

Гісторык Д. В. Лісейчыкаў мяркуе, што афіцыйнай пячаткай Ануфрыеўскага манастыра з’яўляецца пячатка, знойдзеная прыватным калекцыянерам непадалёк ад вёскі Сялец. У полі пячаткі авальнай знаходзіцца выява вогненнага слупа і дванаццаці стылізаваных зорак з промнямі. Па коле — лацінскамоўная легенда «TALIS EST MAGNUS BASILIUS», якая з’яўляецца нязначна змененым варыянтам дэвіза базыльянскага ордэна «Talis est Basilius Magnus» («Такім ёсць Васіль Вялікі!»[3])[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

