Свята-Варварынская царква (Слуцк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Варварынская царква (Слуцк)
Remove ads

Свята-Варварынская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. Знаходзілася на могілках, размешчаных на паўночна-ўсходняй ускраіне горада.

Хуткія факты Свята-Варварынская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb

Царква ўзводзілася ў 1794—1799 гадах. Загад аб будаўніцтве быў выдадзены ў 1794 годзе. У 1796 годзе пачаліся работы і да 1800 года пабудова была цалкам закончана і аздоблена.

Хутчэй за ўсё, пасля рамонту ў XIX стагоддзя з’явіліся тры ганкі са слуповымі порцікамі, якія прыдалі фасадам рысы класіцызму, а самому будынку — крыжовы выгляд. У 1868 годзе быў праведзены рамонт, пасля чаго царква атрымала выгляд, які захоўваўся да сярэдзіны XX стагоддзя.

Пасля рэвалюцыі была закрыта. Падчас Другой сусветнай вайны пры ёй зноў арганізаваўся прыход і аднавіліся набажэнствы. З 1944 па 1948 год настаяцелем царквы быў протаіерэй Сергій Шахновіч, а пасля яго ад’езду — протаіерэй айцец Міхаіл Мар’янскі, які аказаўся апошнім настаяцелем Варварынскай царквы.

У ноч з 7 на 8 красавіка 1953 года царква з усёй маёмасцю згарэла. Па афіцыйных дадзеных, пажар адбыўся з-за няякаснай электраправодкі. Прыхаджане на свае сродкі непадалёку ад згарэлага храма, на другім баку вуліцы 14-ці Партызан, набылі прыватны дом, у якім набажэнствы аднавіліся зноў. Праз нейкі час улады прыход скасавалі, а памяшканне было перададзена для арганізацыі клуба таварыства сляпых.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Thumb

Царква ўяўляла сабою помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Адносілася да тыпу драўляных трохзрубных храмаў ярусна-восевай кампазіцыі з вылучаным цэнтральным верхам. Галоўны цэнтральны аб’ём уяўляў сабою ярусную кампазіцыю: чацвярык на чацверыку, які завяршаўся васьмерыковым светлавым барабанам са шлемападобным купалам. Прамавугольныя ў плане, амаль аднолькавыя па аб’ёму прытвор і алтарная апсіда (у якой былі зрэзаны вуглы, таму яна яна мела выгляд пяцігранніка), па шырыні меншыя, а па вышыні роўныя са зрубам сярэдняга чацверыка, пакрываліся падобнымі схільнымі дахамі з вальмамі па тарцах. Купал, а таксама дахі апсіды і бабінца ўпрыгожвалі тры дэкаратыўныя цыбулепадобныя купалкі.

Сцены звонку былі вертыкальна ашаляваныя. Галоўны ўваход меў выгляд порціка: два слупы-апоры падтрымлівалі выступаючы над ганкам навес з франтонам і двухсхільным дахам, на якім пасярэдзіне мясцілася шатровая вежачка. Меліся яшчэ ўваходы з абодвух бакоў галоўнага аб’ёма, вылучаныя двухслуповымі порцікамі пад двухсхільнымі дахамі. Спалучэнне ўсіх частак пабудовы ўтварала прыгожую гарманічную архітэктурную кампазіцыю. Характэрным для яе было пачуццё павольнага руху ад ніжэйшых бакавых аб’ёмаў да цэнтра, завершанага ўзнесеным над будынкам крыжам. Да алтарнай часткі з правага боку далучалася невялікая па аб’ёму рызніца. Унутры плоская столь пераходзіла ў падкупальныя скляпенні праз ветразі. Меўся старажытны чатырох’ярусны іканастас, члянёны пілястрамі і калонкамі белай афарбоўкі з пазалотай. У ім размяшчаліся 20 абразоў.

Царкоўная званіца стаяла асобна: з правага боку ад уваходнай брамы на могілках. Яна была пабудавана (магчыма, адноўлена) у 1875 годзе[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Ігар Ціткоўскі.. Варварынская царква. Наследие Слуцкого края (5 верасня 2016).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads