Свята-Васкрасенская царква (Слуцк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Васкрасенская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Васкрасенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Свяча з пяці пудоў у Васкрасенскай царкве ў Слуцку
Thumb
Крыж вынасны кіпарысавы з Уваскрасенскай царквы ў Слуцку. Дрэва, разьба, срэбра. XVII - XVIII стагоддзі. Знойдзены экспедыцыяй Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе.
Thumb
Вота з выявамі Укрыжавання з Багародзіцай і Святым Янам, данатара і Замкавай царквы ў Слуцку з Васкрасенскай царквы ў Слуцку. Медзь, пасерабрэнне, гравіроўка, чаканка, 1-ая палова XVIII. Знойдзена экспедыцыяй Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе.

Першая вядомая Свята-Васкрасенская царква існавала ў Слуцку да 1483 года. Яна знаходзілася ў Старым горадзе на правым баку вуліцы Востраўскай, у самым яе пачатку, насупраць фарнага касцёла. Фасадам выходзіла на гандлёвую плошчу. З XVI стагоддзя, калі з’явіўся Ніжні замак і плошча была перанесена на новае месца, царква ўваходзіла ў склад архітэктурнага ансамбля Падзамчышча. У 1744 годзе царква згарэла.

У 1744 годзе пачалося аднаўленне. Адбудова царквы завяршылася ў 1785—1787 гады (часам прыводзіцца і 1782 год). Пабудавана была на ранейшым месцы. Працяглы час аднаўлення храма з’яўляўся вынікам недахопу сродкаў. Пры адбудове ў першую чаргу надавалася ўвага не столькі мастацкім якасцям пабудовы, колькі функцыянальнасці. Сціплая архітэктура можа сведчыць і аб крызісе мясцовай школы драўлянага храмавага дойлідства.

У 1927 годзе царква была закрыта, пасля таго, як савецкімі ўладамі быў арыштаваны і высланы ў Сібір апошні яе настаяцель протаіерэй Аляксандр Хвалебнаў. У пачатку 1930-х гадоў царкоўны будынак, перароблены ў двухпавярховы інтэрнат, згарэў.

Remove ads

Архітэктура

Была ўзведзена на каменным падмурку з драўлянага бруса, у плане мела выгляд выцягнутага прамавугольніка. Пакрываў будынак гонтавы дах зялёнай афарбоўкі. Над ім пасярэдзіне ўзвышаўся адзін (на светлавым 8-гранным барабане) купал, пафарбаваны блакітнай фарбай. Да алтара з паўночнага боку далучалася рызніца. Сцены мелі шалёўку з дошак (абшыта была пасля 1833 года). Меліся трое ўваходных дзвярэй, вокны ішлі ў два ярусы (першы ярус — з рашоткамі).

Столь унутры мела купальнае скляпенне і была пафарбавана ў блакітны колер, а сцены — у аранжавы. Цёмна-зялёнага колеру іканастас, па апісаннях XIX стагоддзя, быў стары, трох’ярусны, з 18 іконамі «старога пісьма». Злева ад увахода, каля агароджы, асобна стаяла драўляная, абшытая дошкамі званіца. На ёй віселі чатыры званы весам 15.5, 7.5, 2 і 1 пуды[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Ігар Ціткоўскі.. Наследие Слуцкого края. Царква Уваскрэсення Хрыстова. Наследие Слуцкого края (3 красавіка 2018).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads