Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква — колішні праваслаўны храм у Віцебску ў раёне Заручаўя (Заручаўскай слабады) — сённяшні двор паміж вуглавымі дамамі на вуліцы Калініна 8/2 і газеты «Праўды» 4.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1771—1800 гадах з цэглы, верагодна, на месцы папярэдняга драўлянага храма, на сродкі цэха кажамякаў, у барочным стылі. Падчас вайны 1812 года прыстасавана пад млын. Знішчана ў 1950-я гады.
Архітэктура
Паводле даследаванняў архітэктара А. М. Кулагіна, галоўны фасад фланкіраваўся 2-яруснымі вежамі, над дахам узвышаўся купал на светлавым барабане.
Гл. таксама
Літаратура
- Свята-Васкрасенская (Заручаўская) царква, Віцебск // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 228.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads