Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Вардамічы Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана з дрэва ў XIX ст., была асвечана ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Дакладная дата пабудовы царквы ў вёсцы Вардамічы невядомая. Фундатарам будаўніцтва храма была мясцовая памешчыца, генеральша Ганна Сухоціна, пасля атрымання ў спадчыну маёнтка ад свайго дзядулі палкоўніка Караваева. Адбылося гэта ў 1847 годзе, а згодна інвентарызацыі 1886 г. у сяле Вардамічы пазначана наяўнасць царквы[1]. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1960 годзе царква была зачынена і спустошана. З 1992 года, пасля распада СССР, пачалося адраджэнне храма ў вёсцы Вардамічы і за год царква была адноўлена. У верасні 1993 году агляд храма здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. У 2007 годзе былі выкрадзены пяць самых каштоўных абразоў, да гэтага часу пра іх месцазнаходжанне нічога не вядома[2]. У 2014 г. храм адрэстаўраваны, але дагэтуль не асвячоны. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святой Жывапачатнай Троіцы ў в. Даўгінава.
Remove ads
Архітэктура

Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам за вальмамі над 2-граннай апсідай, завершаным на фасадзе цыбулепадобным купалам на 4-гранным барабане. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём, шчыт якога рытмічна спалучаецца з трохвугольным франтонам даху. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі.

Remove ads
Зноскі
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. С. 586.
- Неизвестные преступники продолжают похищать иконы из культовых зданий в Минской области Архівавана 16 студзеня 2021. (руск.) // TUT.BY

Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads