Свята-Георгіеўская царква (Дубіна Юрздыцкая)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Георгіеўская царква (Дубіна Юрздыцкая)map
Remove ads

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубіна Юрздыцкая Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Георгіеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1868 г. з бутавага каменю. Дзейнічае з 1990 г.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма чатырохчасткавая: шатровая трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа-званіца, прамавугольная ў плане трапезная, малітоўная зала, акруглая апсіда. Асноўны аб'ём быў завершаны чатырохсхільным пакатым дахам з цыбулепадобным купалам на барабане ў цэнтры (цяпер заменены на двухсхільны). Шатровае завяршэнне званіцы не захавалася. Галоўны і бакавыя ўваходы падкрэслены прамавугольнымі парталамі. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, карнізы нескладанага профілю, аркатура.

Remove ads

Інтэр'ер

Унутры памяшканні перакрыты плоскай столлю.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads