Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца (Камсамольская)

Камсамольская From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — колішняя царква на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Камсамольская (Пукава) Капыльскага раёна.

Хуткія факты Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Царква пабудавана ў 1857 годзе з цэглы на месцы старога храма на сродкі прыхаджан і мясцовага памешчыка Тамаша Ёдкі[1][2]. У 1895 годзе ўзведзена з дрэва царкоўнапрыходская школа[2].

Пасля рэвалюцыі царква прапрацавала нядоўга. 10 студзеня 1933 года быў арыштаваны і змешчаны пад варту настаяцель храма — бацька двух дзяцей — Сцяпан Радзівіновіч. У 1936 годзе ён загінуў у лагеры. У час вайны царква дзейнічала. Пасля вайны службы спыніліся, а царкоўнае начынне, кнігі з царкоўнай бібліятэкі і абразы забралі па дамах жыхары вёскі[3].

Remove ads

Архітэктура

Была вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам, гонтавы дах над якім быў завершаны купалам. 3 франтальнага боку мелася 3-ярусная званіца. Атынкаваныя фасады чляніліся 12 аконнымі праёмамі. Унутры апсіда вылучалася 3-ярусным іканастасам на 33 абразы[2].

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 799, арк. 4. Описание церквей и приходов Минской епархии. Игуменский уезд. Мн., 1879. С. 115.
  2. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 568. — 653 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads