Свята-Георгіеўская царква (Краснасельскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Заводскай, 2.
Remove ads
Гісторыя
У 1996 годзе было распачата будаўніцтва храма. 11 студзеня 2003 года храм быў асвячоны[1].
Архітэктура
Вышыня храма з купаламі 36,9 метраў і з крыжом 40,79 метраў.
Твор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда, нізкі прытвор, бакавыя паперці. Асноўны аб’ём завершаны 5-купаллем — цыбулепадобныя купалы на цыліндрычных барабанах (цэнтральны светлавы). Ідэнтычныя фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, завершанымі кілепадобнымі аркамі, па баках высокія арачныя аконныя праёмы. Кілепадобнае 3-лопаснае завяршэнне мае прытвор, над дахам якога ўзведзена макаўка на цыліндрычным барабане. Вырашэнне фасадаў 2-колернае: на жоўтым фоне цаглянай муроўкі вылучаны чырвонай цэглай фрызавая частка, маленькія крыжы пад вокнамі[2].
Remove ads
Зноскі
- Георгіеўская царква Архівавана 1 жніўня 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads