Свята-Георгіеўская царква (Пасінічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Пасінічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1863 г. з дрэва. Адкрыта ў 1988 — 1990 гг.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохгранную апсіду, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Яго франтон на фасадзе завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане, над апсідай завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам пастаўлена чатырохгранная пірамідальная званіца пад шатровым дахам.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Георгіеўская царква (Пасінічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Пасінічы) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads