Свята-Георгіеўская царква (Сінкевічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Георгіеўская царква (Сінкевічы)map
Remove ads

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сінкевічы, Лунінецкі раён, помнік драўлянага дойлідства.

Хуткія факты Свята-Георгіеўская царква, Краіна ...

Храм разам са званіцай-брамай, размешчанай на адной восі з ім, пабудаваны ў XVIII ст. на вясковых могілках[1].

Remove ads

Апісанне

Thumb
Царква ў першай палове XX ст.

Размешчана на ўсход ад вёскі, на могілках. Царква пры адсутнасці дэкору вылучаецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю малюнка, маляўнічай шатровай яруснасцю[2]. Тут захоўваюцца абразы: «Дабравешчанне» (XVIII ст.), «Нараджэнне Хрыстова» (мяжа XVIII—XIX стст.), «Маці Божая з дзіцем», «Святыя Касма, Аляксей і Дзям'ян» (абодва XIX ст.)[2].

Царква і званіца — помнікі народнага драўлянага культавага дойлідства палескай школы рэспубліканскага значэння[1].

Remove ads

Архітэктура

Царква ўяўляе сабой трохзрубную пабудову з прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі роўнай вышыні. Цэнтральны зруб завершаны невысокім чацверыком, накрыты чатырохсхільным шатром (унутры васьмісхільным). Алтарны зруб і бабінец пад вальмавымі дахамі з невялікімі гранёнымі галоўкамі.

З захаду, на адлегласці 10 метраў ад царквы, размешчана зрубна-каркасная званіца, звонку двух’ярусная, мае схаваны прамежкавы ярус і накрыта чатырохсхільным шатром. У 1978—1980 гг. сцены будынкаў вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і аздобленыя падзорам.

Remove ads

Зноскі

  1. Сінкевічы Архівавана 12 лістапада 2013.
  2. Сінкевічы (Лунінецкі раён). Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads