Сінкевічы

аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сінкевічыmap
Remove ads

Сінке́вічы[1] (трансліт.: Sinkievičy, руск.: Синкевичи) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляюцца цэнтрам Сінкевіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 36 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 276 км ад Брэста[2]. Чыгуначная станцыя Сінкевічы.

Гісторыя

У 1493 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча — троцкага ваяводы[3]. У 1588 годзе Сынкавічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы. У 1672 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 22 двары і 28 валок (з іх звыш 18 пустых). У 1785 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 34 двары[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2001 год — 312 двароў, 960 жыхароў[2].
  • 2009 год — 323 двары, 886 жыхароў

Інфраструктура

На тэрыторыі вёскі знаходзіцца ААТ «Палімер» канцэрна Белдзяржхарчпрам.

Памятныя мясціны

Thumb
Царква Святога Георгія
Thumb
Помнік

У вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў XVII—XVIII стагоддзях. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000469шыфр 112Г000469

За 2 км на ўсход ад вёскі, за 400 метрах на поўдзень ад старой дарогі, ва ўрочышчы Патоўскі Востраў знаходзіцца курган перыяду ранняга сярэднявечча, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000470шыфр 113В000470

Прыкладна ў 19381939 гг. высілкамі мясцовага аддзела КОП (16-ы памежны батальён «Сінкевічы») быў збудаваны касцёл, асвечаны ў 1939 годзе біскупам пінскім Казімірам Букрабам. Да нашага часу не захаваўся.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную[2].

Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads