Свята-Георгіеўская царква (Тумілавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Георгіеўская царква (Тумілавічы)map
Remove ads

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Тумілавічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Георгіеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864 годзе з дрэва. Асобна пастаўлена каркасная званіца.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана васьмігранным зрубам, да якога па восі захад — усход далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды. Цэнтральную кампазіцыю завяршае васьмігранны барабан, шацёр якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай, а аснаванне апяразана поясам трохвугольных франтонаў. Такімі ж франтонамі завершаны грані аб’ёмаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах.

Remove ads

Інтэр’ер

Малітоўная зала перакрыта шатровым гранёным скляпеннем з заломам пасярэдзіне, дзе абапіраецца на слупы. Абразы 1901 — 05 гг.: «Маці Божая Нерукатворная», «Успенне», «Святы Пётр і Павел», «Святы архангел Міхаіл», «Маці Божая з дзіцем», «Ісус Хрыстос», «Святы Георгій», «Маці Божая Смаленская».

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads