Полацкая і Глыбоцкая епархія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Полацкая і Глыбоцкая епархія
Remove ads

Полацкая і Глыбоцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая ўключае заходнюю частку Віцебскай вобласці з цэнтрам у Полацку. Гістарычна, кіруючыя епіскапы мелі рознае тытулаванне: Полацкія; архіепіскапы Полацкія і Віцебскія; Полацкія, Віцебскія і Мсціслаўскія; Полацкія і Велікалуцкія; епіскапы Полацкія і Віленскія; Полацкія і Глыбоцкія.

Хуткія факты Полацкая і Глыбоцкая епархія, Агульныя звесткі ...
Remove ads

Гісторыя

Полацкая епархія вядзе сваю гісторыю ад канца Х — пачатку XI ст., калі тут была заснавана першая на Беларусі епіскапская кафедра. Меркаванне пра яе заснаванне менавіта ў 992 годзе не пацвярджаюць крыніцы. Ва ўсякім разе гэта адбылося ў валадаранне князя Ізяслава (сына Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды) або яго сына Брачыслава.

У X—XIII стст. у яе склад уваходзіла тэрыторыя з гарадамі Віцебск, Мінск, Ізяслаўль, Лагойск, Слуцк, Друцк, Навагрудак, Орша, Лукомль.

З 1391 года кафедра атрымала статус архіепархіі.

Знаходзілася ў кананічнай юрысдыкцыі: Кіева-Літоўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхата (13151329, 1356—1362, 1415—1419); Кіеўскай мітраполіі (16201628). Пасля ўзяцця Полацка ў 1563 годзе войскамі Івана Грознага на некаторы час перайшла ў распараджэнне Маскоўскай мітраполіі.

З кастрычніка 1596 года па кастрычнік 1620 года, са жніўня 1628 года па чэрвень 1657 года епархія заставалася без епіскапа ў сувязі з пераходам духавенства ва ўніяцтва. У 1662 годзе епархія канчаткова была скасавана.

У 1833 годзе епархія была адроджана і называлася Полацкай і Віленскай. У яе склад увайшлі землі Віцебскай, Віленскай і Курляндскай губерняў. З 1840 года епархія называлася Полацкай і Віцебскай.

У 1840—1856 гадах дзейнічала Полацкая духоўная семінарыя. У 1856 годзе яна была пераведзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года.

Да пачатку Другой сусветнай вайны на Полацкай зямлі не засталося ніводнага дзеючага храма. Епархія спыніла сваё існаванне.

Падчас вайны адкрылася некалькі храмаў і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.

У 1955 годзе ў Віцебскай вобласці налічвалася 26 цэркваў, але 10 з іх і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр былі закрыты ў час хрушчоўскіх ганенняў на Царкву.

Царкоўнае жыццё стала аднаўляцца толькі ў канцы 1980-х гадоў. 6 ліпеня 1989 года Полацкая епархія была адроджана.

Remove ads

Сучасны стан

Тэрыторыя епархіі ўключае: тэрыторыі Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Мёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Ушацкага, Шаркоўшчынскага раёнаў.

Кафедральныя саборы — Богаяўленскі (Полацк), Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (Глыбокае).

Налічвае (2012): 100 прыходаў; 63 свяшчэннаслужыцелі (59 святароў, 4 дыяканы).

Кіруючы архірэй з 30 жніўня 2009 года — Ігнацій (Луковіч), епіскап Полацкі і Глыбоцкі.

Благачынныя акругі

Манастыры

Remove ads

Епіскапы полацкія і глыбоцкія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads