Свята-Георгіеўская царква (Яглевічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Георгіеўская царква (Яглевічы)map
Remove ads

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Яглевічы (Івацэвіцкі раён). Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Свята-Юр'еўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваная ў 1760 годзе. У 1986 годзе царква згарэла, была помнікам рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

Трохзрубная пабудова. Да квадратнага ў плане асноўнага аб’ёма прылягаюць з усходу пяцігранная апсіда, з захаду — бабінец. Асноўны аб’ём накрыты стромкім двухсхільным гонтавым дахам, да якога прымыкае шатровае пакрыццё апсіды, завершанай шасцігранным барабанам з галоўкай. Сцены зрубаў ашаляваныя гарызантальна, верхняя і ніжняя часткі дэкарыраваныя паясамі вертыкальнай шалёўкі. Вокны вялікія, прамавугольныя. Галоўны фасад утварае прысадзістая званіца, падзеленая карнізам на два ярусы і завершаная двухсхільным пакрыццём. У інтэр'еры цэнтральны аб’ём звязаны з алтарным зрубам і бабінцам вялікім праёмамі. Хоры — на другім ярусе бабінца.

Remove ads

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads