Свята-Дабравешчанская царква (Кунаса)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Дабравешчанская царква (Кунаса)map
Remove ads

Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, вул. Цэнтральная, 37 (інв. № 621/С-1027770).

Хуткія факты Свята-Дабравешчанская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва. Папярэдні драўляны храм у 1851 годзе быў адрамантаваны за кошт князя Радзівіла, але 13 верасня 1877 года быў знішчаны пажарам.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму далучаны прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узведзены васьмігранны светлавы барабан, завершаны шатром і 5 макаўкамі. Макаўкай завершана двухсхільнае пакрыццё двухслуповага ганка. Гарызантальна ашаляваныя сцены па вуглах аздоблены разнымі пілястрамі, прарэзаны аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

Remove ads

Інтэр’ер

У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads