Свята-Духаўская царква (Дварэц)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Духаўская царква (Дварэц)map
Remove ads

Царква ў гонар Святога духа — праваслаўны храм у в. Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Духаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва, перавезена ў 1920-я гг. з в. Цялуша.

Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.

Архітэктура

Thumb
Бакавы фасад

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Падоўжана-восевая прасторавая кампазіцыя сфарміравана прамавугольнымі ў плане прытворам, бабінцам, малітоўнай залай і апсідай. У сілуэце храма пануюць надбудаваная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і высокі 8-гранны светлавы барабан, накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Вальмавы дах над апсідай завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, цокальная і фрызавая часткі фасадаў ашаляваны вертыкальна. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны 4-слуповымі ганкамі.

Remove ads

Інтэр'ер

Унутры малітоўная зала перакрыта 8-гранны шатром на ветразях. Абразы «Велікамучаніца Параскева Пятніца» (17 ст.), «Сабор архангела Міхаіла» (сярэдзіна 19 ст., мастак Волкаў).

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 142.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads