Свята-Духаўская царква (Падлессе)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Духаўская царква (Падлессе)map
Remove ads

Царква ў гонар Святога духа — праваслаўны храм у в. Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Духаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана на паўночнай ускраіне вёскі ў 2-й палове XVIII ст. з дрэва на месцы храма 1637 года, узведзенага па фундацыі мсціслаўскага ваяводы Георгія Сапегі[крыніца?].

Архітэктура

Thumb
Апсідная частка царквы
Thumb
Званіца

Царква — прыклад традыцыйнай драўлянай культавай пабудовы, у архітэктуры якой выкарыстаны элементы класіцызму.

Будынак складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму і выцягнутай пяціграннай апсіды, да якой з падоўжных бакоў прыбудаваны невялікія рызніцы. Усе аб'ёмы аб'яднаны двухсхільным гонтавым дахам. Галоўны заходні фасад вырашаны ў выглядзе шасцікалоннага порціка, завершанага трапецападобным франтонам. Порцік і апсіда завершаны гранёнымі фігурнымі вежачкамі. Сцены верцікальная ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваны брусамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дзвярны праём на галоўным фасадзе мае паўцыркульнае завяршэнне.

Remove ads

Інтэр'ер

Інтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае з падшыўной столлю. Над уваходам размешчаны хоры, упрыгожаныя балюстрадай.

У царкве — абразы 17-19 стст. Асабліва шануецца і лічыцца цудадзейным абраз «Маці Божая Падлеская» (17 ст.).

Званіца

Перад храмам пастаўлена мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Архітэктура вырашана ў стылі позняга класіцызму. Грані дэкарыраваны гарызантальнай расшыўкай тынкоўкі, вуглавымі руставанымі лапаткамі, круглымі разеткамі.

Літаратура

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1984, стар. 261.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads