Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — царква ў гонар Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў в. Ахова, Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана на могілках.
Remove ads
Гісторыя
Царква пабудавана ў 1758 г. з дрэва як уніяцкая. У 1786 годзе пасля пажару перабудавана ў касцёл. У 1864 г. касцёл перабудаваны ў праваслаўны храм. У 1924 г. храм перайшоў да католікаў, а пасля вайны вярнуўся да праваслаўных.
Архітэктура


Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Складаецца з працяглага прамавугольнага зруба, да якога далучаны 5-гранны апсідны прыруб з бакавымі рызніцамі, накрытыя агульным дахам. Над галоўным фасадам узвышаецца барабан, завершаны цыбулепадобным купалам. Ашаляваныя сцены расчлянёны аконнымі праёмамі ў ліштвах, з пілястрамі ў прасценках і апярэзаны прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам. У інтэр'еры разны алтар 18 ст.
Remove ads
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Храм Раства Найсвяцейшай Багародзіцы Архівавана 15 студзеня 2016.
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ахова) на сайце «Архіварта»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads