Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Беліца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Беліца)map
Remove ads

Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у в. Беліца (Лідскі раён). Размешчаны на могілках. Помнік народнага дойлідства.

Хуткія факты Свята-Крыжаўзвіжанская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў другой палове 19 ст. (адзначана ў 1895) з дрэва на месцы храма сярэдзіны 16 ст. Адкрыта ў 19881990 гг.

Архітэктура

Царква ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзведзены над апсідай. На фоне фігурнай гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор пад двухсхільным дахам.

Зала царквы перакрыта ашаляванай плоскай столлю на падугах, над уваходам — хоры на чатырох слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads