Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Уздзвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у цэнтры в. Бродніца (Іванаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1865 г. з дрэва.
Remove ads
Архітэктура
Падоўжна-восевую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць двух'ярусная чацверыковая званіца-прытвор, малітоўная зала (васьмярык на чацверыку), пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шатры званіцы і васьміграннага барабана ўвенчаны макаўкамі. Адзінарныя і здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы аформлены фігурнымі ліштвамі, вылучанымі на гарызантальнай шалёўцы фасадаў. Увоход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Мастацкую каштоўнасць уяўляюць абразы 19 — пачатку 20 ст. «Архангел Гаўрыіл», «Прападобны Серафім», «Маці Божая з дзіцем», «Архангел Міхаіл», «Спас Пантакратар». Мастацкім рарытэтам з'яўляецца абраз 1712 г. «Маці Божая Адзігітрыя» (дошка, тэмперны жывапіс па леўкасу, адноўлены ў 1865).
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads