Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Збочна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Збочна Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца на ўскраіне вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Да фасада дабудавана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная двух’яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў лучковых ліштвах.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Збочна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads