Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Святая Воля)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Святая Воля)map
Remove ads

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Хуткія факты Свята-Крыжаўзвіжанская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першы храм быў пабудаваны ў 1727 годзе на сродкі князёў Іосіфа і Міхаіла Агінскіх. У пачатку XX стагоддзя храм згарэў ад удару маланкі. У 1928 годзе была заснавана часовая царква.

У 1991 годзе побач са старым храмам быў закладзены новы аднайменны храм, а ў 1994 годзе быў асвячоны архіепіскапам Стэфанам. Стары храм у 1994 годзе быў разабраны. У 1997 годзе каля храма была пабудавана нядзельная школа, а ў 2000 годзе званіца[1].

Remove ads

Архітэктура

Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча

Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах уладзіміра-суздальскага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны сферычным купалам, над якім узведзены цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 арачныя праслы з высока ўзнятымі арачнымі праёмамі. Алтарны фасад вырашаны 3 паўкруглымі апсідамі з конхавымі пакрыццямі. З боку храма адасоблена пастаўлена 3-ярусная (васбмярык на 2 чацьверыках) званіца, завершаная макаўкай. Насычаная архітэктурная пластыка заснавана на формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства[2].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. 22. Приход храма Воздвижения Креста Господня д. Святая Воля Ивацевичского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 9 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads