Святая Воля
аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята́я Во́ля[2] (трансліт.: Sviataja Volia, руск.: Святая Воля) — аграгарадок[3] у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Святавольскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, за 169 км ад Брэста, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы[4]. Праз аграгарадок праходзіць аўтамабільная дарога Р6.
Гісторыя
Вядома з XVII стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце. 23 лістапада 1724 года кароль Аўгуст II надаў ёй правы мястэчка[4]. З 1793 года Святая Воля ў Пінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе была цэнтрам воласці. У 1920—1939 гадах цэнтр гміны ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства Польшчы, з 1939 года — у складзе БССР. З 1944 года Святая Воля стала цэнтрам сельсавета ў Целяханскім раёне Пінскай вобласці. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці: у 1959—1962 гадах у Івацэвіцкім раёне, у 1962—1965 — у Бярозаўскім раёне, з 1965 года — у Івацэвіцкім раёне. 4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Малая Гаць[5].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
На тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца: базавая школа, Дом культуры, шпіталь, філіял № 111 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне сувязі, аптэка, крамы.
Гістарычныя і памятныя мясціны
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, размешчаны з правага боку ад дарогі аўтамабільнай дарогі Р-6 «Івацэвічы – Пінск – Столін» на в. Доўгае, за 1 км ад аграгарадка Святая Воля —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000315.
- Магіла ахвяр фашызму.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- У 1992[4] годзе пабудавана праваслаўная Свята-Крыжаўзвіжанская царква.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Іван Іванавіч Паўлоўскі (нар. 1954) — педагог, вучоны, доктар педагагічных навук (2001).
- Вячаслаў Чарнуха-Воліч (нар. 1963) — дырыжор.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads