Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль)

царква ў Сухопалі, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль)map
Remove ads

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў аграгарадку Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, збудаваная ў 1903 годзе. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.

Хуткія факты Свята-Крыжаўзвіжанская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Надмагілле іерэя Паўла Балабушэвіча

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Царква збудаваная з цэглы на месцы старой драўлянай царквы, якая была заснавана меркавана ў канцы XVII стагоддзя[1]. Двойчы драўляны будынак згараў, а сучасны збудаваны з цэглы і асвечаны 26 кастрычніка 1903.

Храм дзейнічаў бесперапынна і за савецкім часам.

Архітэктура

Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай двух’яруснай званіцай над папярочным прытворам, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай з бакавымі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі гранёнага шатра званіцы (2 васьмерыкі над прамавугольным прытворам) і васьміграннага барабана над чатырохсхільным пакатым дахам асноўнага аб’ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы ў выглядзе прытвораў пад двухсхільнымі дахамі аформлены вуглавымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прамавугольнымі панэлямі. Лучковыя аконныя праёмы (у 2 ярусы ў асноўным аб’ёме) дэкарыраваны плоскімі ліштвамі. Аб’ёмы апяразаны прафіляванымі карнізамі, зубчастымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, слаістымі ў прасценках бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму.

Remove ads

Інтэр’ер

Thumb
Інтэр’ер

Прастора трапезнай адкрыта ў малітоўную залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абраз 19 ст. «Спас Пантакратар».

Зноскі

  1. д. Сухополь. Храм в честь Воздвижения Креста Господня, 1903 (руск.)(недаступная спасылка). Праваслаўе.By (28 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 31 мая 2014.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads